6 красавіка 100-гадовы юбілей адзначыць слынны дзеяч беларускай эміграцыі, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт.

З гэтай нагоды МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў межах аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта ў дзень нараджэння юбіляра ладзіць святочную вечарыну.

Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць: акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты «Народная Воля» Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта).

Падчас вечарыны будзе зачытанае вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта, Лідзія Савік. Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава.

На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру.

Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

Пачатак, а 17.00.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?