У продажы з’явілася афіцыйная версія фільму «Савецкая гісторыя» («The Soviet story») з беларускімі субтытрамі. Фільм распавядае пра злачынствы савецкага рэжыму,

выкарыстоўваючы ўнікальныя архіўныя матэрыялы і інтэрв’ю з удзельнікамі падзеяў.

Тэматыка фільму закранае Галадамор ва Украіне, масавыя растрэлы ў Катыні, савецкую падтрымку нацысцкага рэжыму, масавыя дэпартацыі і медычныя экперыменты ў ГУЛАГу.

Фільм латвійскага рэжысёра Эдвінса Шнорэ ўжо быў паказаны па тэлебачанні ў дзесяці краінах, у тым ліку ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Грузіі, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Украіне, ЗША. Беларускія гледачы мелі магчымасць прагляду фільма на спадарожнікавым канале «Белсат» 4 ліпеня 2009 г.

Адразу ж пасля прэм’еры ў Еўрапейскім Парламенце ў красавіку 2008 г. «Савецкая гісторыя» выклікала бурныя пратэсты з боку Расіі і падкантрольных Крамлю арганізацыяў і СМІ. Нават вядучыя расійскія СМІ рэзка крытыкавалі фільм, да сённяшняга дню яго не паказалі па расійскім тэлебачанні. Усё гэта кажа пра тое, наколькі балючая для расійскай улады і грамадства праўда пра крывавыя злачынствы савецкай сістэмы, якая ўсё яшчэ застаецца невядомай і масаваму беларускаму гледачу.

Інфармацыя пра магчымасць набыцця фільма ёсць на старонцы sovietstory.com.

Інфармацыя пра фільм:

Тып: Дакументальны фільм

Працягласць: 85 хв.

Мова: англійская (субтытры на 30 мовах, у тым ліку на беларускай)

Гук: стэрэа

Дата выхаду: 2008

Краіна: Латвія

Рэжысёр і сцэнарыст: Эдвінс Шнорэ (Edvīns Šnore)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?