Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Жодзіна Андруся Кашэўскага затрымалі 5 красавіка каля 19 гадзінаў у цягніку Менск-Асіпавічы.

Андрусь у цягніку распаўсюджваў газету «Народная воля». Да яго прычыпіліся двое мужчынаў і спрабавалі справакаваць бойку. Па прыбыцці цягніка ў Менск пасажыры выклікалі міліцыю, і ўсіх траіх завялі ў прывакзальны пастарунак. Цяпер міліцянты правяраюць дакументы і рэчы затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?