Выступленне Паліны Смолавай з канцэртнай праграмай «Пяць словаў пра каханне» ў Барысаве мусіла адбыцца яшчэ 8 сакавіка, але квіткі не прадалі, таму канцэрт перанеслі на 16 красавіка, паведамляе «Электронны Барысаў». Няма ўпэўненасці, што і гэты канцэрт адбудзецца. Гэта ня першая няўдача спявачкі ў Беларусі. На яе канцэрт у Салігорску 26 снежня 2010 г. прадалі толькі 15 квіткоў.
Тым не менш, спявачка любіць заявіць журналістам, што дабілася ў Беларусі ўсяго, чаго змагла, а пра свой ад’езд у Маскву слуцкай газеце «Інфа-кур’ер» расказала наступнае:
«У Маскве я адпачываю ад папулярнасці. Атрымліваю асалоду ад таго, што магу без акуляраў і кепкі хадзіць па вуліцах».