14 красавіка з Мазырскай вайсковай часткі быў звольнены палітрэкрут Франак Вячорка.«Мне спатрэбілася 15 месяцаў, каб даказаць незаконнасць прызыву. Увесь сакавік я знаходзіўся на абследаванні, якое пацвердзіла маю хваробу сэрца», — кажа дэмбель.
«У іх не было магчымасці адкруціцца. Цяпер я лічу сваім абавязкам змагацца за правы іншых палітпрызыўнікоў — Цянюты, Скрабца, Краўчэні.
З войска я выходжу пераможцам. Дзякуючы мне, яно стала крышку іншым. З’явіліся статуты на беларускай мове, пашырыліся правы салдатаў. Я быў салдацкім адвакатам, і мне здаецца годна нёс свой крыж», — працягвае Ф.Вячорка.
Франак кажа, што ўжо заўтра вяртаецца ў Мазыр, каб весці перадвыбарчую агітацыю. «Я вярнуўся з войска іншым чалавекам. Але мае прынцыпы не змяніліся. І я прагну кінуцца ў змаганне з падвоенай энергіяй. Мне хочацца палітычнай дзейнасці, працы з людзьмі».
0
0
0
0
0
0