Юр'я

Юр'я

палескае свята ўрадлівасці Куст

палескае свята ўрадлівасці Куст

Да традыцыйнага свята Юр’я, 23 красавіка, на рэкламных стэндах у беларускіх кавярнях з’явіцца паштоўка «Будзьма з беларускімі святамі!». На паштоўцы — масткоўскае бачанне свята, а на яе адваротным баку — кароткае тлумачэнне ягонай сутнасці. Аўтар малюнкаў —паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў.

«Юр'еўскі» асобнік зробіцца першым у серыі з 12-ці паштовак. Ідэя серыі, ініцыятарам якой зрабілася грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», — папулярызаваць і актывізаваць традыцыйныя святы сельскагаспадарчага календара.

Пасля Юр’і мяркуецца выпусціць паштоўку, прытарнаваную да веснавога свята Куст, якое адзначаюць збольшага ў Палессі, а таксама летніх Русаліі і Купалля. Усяго плануецца выдаць 12 паштовак, сярод якіх будуць асобнікі, прысвечаныя Дажынкам, Багачу, Сырнаму Тыдню (Масленіцы) ды іншым.

Рэклама на дармавых паштоўках — даўно вядомы ва ўсім свеце праект, які карыстаецца вялізарнай папулярнасцю сярод маладых. Яго сутнасць— распаўсюд рэкламы і грамадскай інфармацыі па сетцы стэндаў, якія вісяць у кавярнях, дыскатэках і ў модных крамах. Наведнік падыходзіць да такога, усталяванага зазвычай ля ўваходу, стэнда, і сярод размаітых паштовак бярэ ўпадабаную. У Беларусі тыя стэнды з’явіліся нядаўна і пакуль што не здабылі еўрапейскай папулярнасці ды іх прысутнасць абмяжоўваецца збольшага цэнтральнымі кавярнямі сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?