Курманбек Бакіеў з ахоўнікамі сыходзіць з няўдалага мітынгу ў горадзе Ош. Фота AFP.

Курманбек Бакіеў з ахоўнікамі сыходзіць з няўдалага мітынгу ў горадзе Ош. Фота AFP.

Зрынуты на мінулым тыдні прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў паведаміў журналістам, што Беларусь прапаноўвала яму палітычны прытулак, але ён адхіліў гэтую прапанову,
паведамляе Gazeta.pl.

Бакіеў заявіў, што зараз рыхтуюцца ягоныя перамовы з часовым урадам Кыргызстана. Прэзідэнт верыць, што кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева падпісала ўказ, які гарантуе яму бяспеку.

Бакіеў сёння напісаў заяву пра складанне з сябе паўнамоцтваў прэзідэнта, пакінуў Кыргызстан, вылецеўшы ў Казахстан.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0