Тэмпературны фон у першай палавіне красавіка ў Беларусі на 2‑8 градусаў перавышаў кліматычную норму.

Такое цёплае надвор’е ў гэты час бывае ў апошнія дзесяцігоддзі адзін раз у пяць гадоў. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Аднак у бліжэйшыя дні характар надвор’я зменіцца.

Пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, гэтай ноччу на значнай частцы тэрыторыі краіны, а днём пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1‑7 градусаў цяпла,

дзённая не перавысіць плюс 6‑12 градусаў.

Паўднёвы вецер зменіцца на паўночна‑заходні.

У нядзелю, 18 красавіка, на тэрыторыю Беларусі зноў распаўсюдзіцца больш цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі ў паўночных раёнах. Уначы і раніцай дзе‑нідзе магчымы туман. Начная тэмпература паветра чакаецца ў межах ад 2 градусаў марозу да 5 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да

10‑17 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня атмасферны фронт абумовіць дажджы па поўначы краіны, а днём — месцамі па рэспубліцы. Тэмпература паветра ў ноч на панядзелак, 19 красавіка, складзе ад нуля да 7 градусаў цяпла. Днём яна будзе вагацца ад 8 градусаў цяпла па паўночным захадзе краіны да 18 градусаў вышэй за нуль па паўночным усходзе.

Бліжэй да сярэдзіны тыдня стане больш холадна. Часам будуць ісці дажджы, уначы і раніцай дзе‑нідзе магчымы мокры снег.

Начная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 4 да плюс 4 градусаў. Днём яна складзе 6‑13 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?