Фота Андрэя Лянкевіча.

Фота Андрэя Лянкевіча.

У Гродна пачалі вывучаць попыт бацькоў на адкрыццё беларускамоўных груп у дзіцячых садках, піша «Вячэрні Гродна». Групу магчыма будзе арганізаваць у тым выпадку, калі ў садках назбіраецца да 15 асоб ва ўзросце ад 2-х да 3-х гадоў, ці 20 дзетак, старэйшых за тры гады. «Пакуль мы вывучаем попыт. Запісваем ахвочых. У залежнасці ад таго, якія атрымаем дадзеныя, будзе вырашацца, як дзейнічаць далей», — паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Ленінскага раёна Святлана Мялешка. У дзіцячы садок №101, дзе загадчыцай працуе аўтарка зборніка «Вывучаем родную мову з Бульбашыкам», ужо паступілі дзве заявы ад бацькоў.

Кантакты для ахвочых у Гродне: вул. Савецкая, 14 (аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна), тэл. 74-07-85; вул.Гагарына, 37 (аддзел адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна), тэл. 52-05-65.

А ў Магілёве 23 красавіка будуць разглядацца перспектывы адкрыцця беларускамоўнага класа, паведаміла «Радыё Свабода». З гэтай нагоды ў гімназіі №3 адбудзецца сустрэча зацікаўленых бацькоў і чыноўнікаў ад адукацыі.

На сёння ў Магілёве дзейнічае адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку №81, якую наведваюць пяцёра дзетак. Апошні беларускамоўны клас тут скончыў навучанне 6 гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?