Пабачыў свет чарговы нумар літаратурна‑навуковага гадавіка «Скарыніч», які стварылі заўзятары беларушчыны ў Маскве. Выпуск прысвечаны 1000‑м угодкам летапіснай Літвы, а таксама беларускай прысутнасці ў расійскай прасторы, малавядомым старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння.

У гэтым нумары: «Пагоня» Максіма Багдановіча ў перакладзе на польскую, рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, французскую мовы, урыўкі з Хронікі Літоўскай і Жамойцкай, з Хронікі Быхаўца, артыкулы Алега Рудакова, Аляксея Марачкіна, Зянона Пазьняка, Віктара Чайчыца, Віталя Скалабана…

Прадмову да выдання напісаў Аляксей Каўка.

***

«Скарыніч» доўжыць тэму беларускае пакутнае свабоды — тэкстамі Фр.Аляхновіча ў рускім перакладзе (заахвочваючы расейскіх сяброў да цалкавітага перакладу «Кіпцюроў»), паказаннямі ў справе «Саюза вызвалення Беларусі», вершамі на Свабоду. Прысутнасць нашага чалавека ў маскоўскай прасторы, беларуска‑літоўска‑расійска‑украінскія ўзаеміны ўвасоблены імёнамі В.Дуніна‑Марцінкевіча, І.Насовіча, А.Твардоўскага — да сотых угодкаў Паэта, П.Алейнікава, Ул.Сасюры, Г.Кісялёва, А.Вярцінскага, а раней — Д.Дзябольскага», ‑‑ гаворыцца ў прадмове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?