У Хельсінкі 20 красавіка пачаў працу II Беларуска‑фінляндскі інвестыцыйна‑эканамічны форум. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі. У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі, Міністэрства энергетыкі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты. У працы форуму возьме ўдзел дэлегацыя беларускіх бізнес‑колаў.

У рамках форуму плануецца абмеркаваць перспектывы беларуска‑фінляндскага гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, актуальныя пытанні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, машынабудавання, электроннай і электратэхнічнай прамысловасці, дрэваапрацоўкі.

Форум прадоўжыць сваю працу да 23 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?