На дадзены момант арганізатары «Басовішча» вядуць актыўныя перамовы з беларускімі гуртамі і фармуюць праграму фэстывалю.
На якім этапе зараз падрыхтоўка і хто будзе хэдлайнерам, распавяла рэсурсу generation.by Кася Кузьміч – старшыня БАС: «Усё ідзе да таго, што хэдлайнэрам сёлетняга «Басовішча» будзе «Ляпіс Трубяцкой», з якім мы зараз завяршаем перамовы. Таксама думаем далучыць Drum Ecstasy альбо Троіцу – іх выступы былі вельмі цёпла ўспрынятыя публікай. Чакаем і жанры, якіх яшчэ ня было на фэсце – рэгі і джаз. Магчыма, што гэтыя кірункі прадставяць Addis Abeba і CherryVata.

Нам цікавыя Open Space, Litvintroll, The Blackmail, The Toobes ды многія іншыя – будзем кантактаваць і фармаваць праграму. Ёсьць задума паказаць разнастайную музыку – гэтага і будзем трымацца, але пры гэтым захоўваючы рокавы фармат і беларускасьць фэсту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?