Спад у расійскай эканоміцы скончыўся, і ў краіны ёсць добрыя шанцы на аднаўленне пасля крызісу, — заявіў прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў аўторак перад Дзяржаўнай думай.

«Рэцэсія ў нашай эканоміцы скончылася. Гэта не значыць, што крызіс скончыўся, але рэцэсія, злажыўшы рукі, гасціны правіць», — сказаў прэм’ер.

Ён паведаміў, што расійская эканоміка «усё больш упэўнена дэманструе прыкметы аднаўлення» ужо з ліпеня мінулага года. Паводле Пуціна, ёсць вялікая верагоднасць, што рост ВУП сёлета перавысіць афіцыйны прагноз, роўны 3,1%.

Сярод паказчыкаў, што выклікаюць аптымізм, Пуцін згадаў рост прамысловасці ў першым квартале гэтага года — паводле афіцыйных звестак, аб’ём вытворчасці павялічыўся амаль на 6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?