20 красавіка Бярозаўку, што на Лідчыне, наведаў Аляксандр Мілінкевіч. Прыехаў з мэтаю падтрымкі мясцовага кандыдата ў дэпутаты гарадскога савета, сябра Руху За Свабоду Сяргея Трафімчыка.

І вось якую гісторыю расказалі жыхары гораду.

Вядомы палітык у кампаніі мясцовых актывістаў якраз хадзіў паміж размешчанымі побач будынкамі інтэрнатаў, калі з аднаго з будынкаў, якраз таго, дзе месціцца выбарчы ўчастак, выйшаў цяперашні галава гарсавета, сеў у аўто і пачаў было ад’язджаць. Але ці кампанію гэтую ўбачыў «мэр» на сваім шляху, ці што іншае сталася — аўтамабіль спыніўся, даў задні ход за рог будынка, скуль выглядаў некалькі секундаў, а потым увогуле развярнуўся і падаўся на лясную дарогу (інтэрнаты месцяцца на ўскрайку лесу) прэч. Ды так, што «ажно пыл стаўбом», — казалі людзі, што бачылі ўсе гэтыя манеўры.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?