Рашэнне пайсці ў кандыдаты было не з лёгкіх для Змітра Бабіцкага. 30-гадовы эканаміст з Барысава — сапраўдны ветэран палітыкі. На мінулых мясцовых выбарах у 2007 г. ён, паводле афіцыйных пратаколаў, перамог. Але пасля перагляду вынікаў Бабіцкі «прайграў» кандыдату ад улады 22 галасы.

Сёлета Зміцер Бабіцкі зноў выставіў сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах.

На яго думку, плён ад удзелу дэмакратаў у выбарах неадназначны.
З аднаго боку, выбарцы, да якіх у дзверы грукаюцца кандыдаты ад апазіцыі, адчуваюць, што яны некаму патрэбныя, што імі нехта цікавіцца. З іншага боку, дзяржаўная машына не прапускае гэтых кандыдатаў да ўлады, што выклікае ў выбарцаў расчараванне ў самой ідэі выбараў.

За маладога кандыдата-апазіцыянера ўжо падпісалася пятая частка яго акругі ў Барысаве. Але ці вераць Бабіцкі і яго прыхільнікі ў перамогу? Як выглядае агітацыя «ад дзвярэй да дзвярэй» у Барысаве?

Чаму перспектыўны малады кандыдат прынцыпова адмаўляецца займацца палітыкай у Мінску?

Пра гэта – глядзіце ў нашым відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?