Міністэрства эканомікі атрымала прапанову стварыць на базе РУП «ПА «Беларуськалій» холдынг па вытворчасці мінеральных угнаенняў.
Мяркуецца, што ў склад холдынгу ўвойдуць Гомельскі хімічны завод і рэгіянальныя ўпраўленні сельгасхіміі, якія займаюцца пастаўкай угнаенняў спажыўцам.

Яшчэ адзін холдынг — нафтахімічны — плануецца стварыць на базе наваполацкага «Нафтана». Ён будзе складацца з прадпрыемстваў «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Магілеўхімвалакно» і «Завод горнага воску» (Пухавіцкі раён).

Не выключана, што ў гэты холдынг увойдзе таксама Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, дзе 48% акцый прыналежыць расіянам.

У цэлым па рэспубліцы намер стварыць холдынгі выказалі ўжо каля 20 вытворчых аб'яднанняў і арганізацыйных структур.

Мяркуецца, што стварэнне холдынгаў дапаможа больш эфектыўна выкарыстоўваць прыбытак, а таксама атрымаць падатковыя палёгкі. Дзяржава спадзяецца вырашыць і яшчэ адна задачу — прыцягнуць замежных інвестараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?