Да трох гадоў абмежавання волі ў калоніі адкрытага тыпу прыгаварыў Астравецкі раённы суд егера Варнянскай паляўнічай дачы 37‑гадовага Яўгена Асадчука.

Як паведаміў «РГ» памочнік пракурора раёна Уладзімір Лось, егера прызналі вінаватым у браканьерстве. 18 кастрычніка 2009 года ён у лесе каля вёскі Жукойні, не маючы дазволу, застрэліў высакароднага аленя. Мяса забраў з сабой, а галаву, шкуру і ногі жывёліны закапаў на ўскрайку лесу.

Нанесеная шкода склала 3 325 000 рублёў. У асуджанага, якога на тры гады суд адправіў на «хімію», дома засталося трое непаўналетніх дзяцей. Прыгавор уступіў у законную сілу 22 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?