Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Мінск. Кіраўнік украінскай дзяржавы знаходзіўся 29 красавіка ў беларускай сталіцы з аднадзённым візітам.
Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Віктарам Януковічам многія аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. Былі дасягнуты дамоўленасці па транспарціроўцы венесуэльскай нафты ў Беларусь, а таксама па транзіту электраэнергіі ў краіны Балтыі.





