Прэзідэнты Беларусі і Украіны плануюць наведаць Маскву з візітам 8 мая. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка ў Мінску па выніках перамоў з кіраўніком украінскай дзяржавы Віктарам Януковічам.

«Хутчэй за ўсё, 8 мая мы сустрэнемся ў Маскве. Мы дамовіліся з Віктарам Фёдаравічам, што можам і там пагаварыць», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Януковіч таксама сказаў, што на ўзроўні Беларусі, Украіны і Расіі прэзідэнты дамовіліся правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў, у рамках святкавання Дня Перамогі.

«Мы дамовіліся павіншаваць нашых ветэранаў, узняць узровень сацыяльных гарантый для іх, дамовіліся зрабіць гэта на роўных і адначасова», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?