Больш за 100 000 чалавек прынялі ўдзел у суботу ў першамайскай маніфэстацыі ў Стамбуле на цэнтральнай плошчы Таксім — першай афіцыйнай акцыі прафсаюзаў за апошнія 32 гады, санкцыянаванай уладамі.

Першамайскае свята ў Турцыі ў мінулым годзе было аб’яўлена афіцыйным, аднак улады забаранялі праводзіць першамайскія акцыі на плошчы Таксім, дзе ў 1977 годзе ў выніку сутыкненняў загінулі 37 чалавек.

Для забеспячэння бяспекі маніфэстацыі, арганізаванай канфедэрацыяй турэцкіх прафсаюзаў, стамбульскія ўлады прынялі асаблівыя меры. Правапарадак у горадзе на берагах Басфора забяспечвалі каля 20 000 паліцыянтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?