Прагноз надвор’я на 4—6 мая.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°С, днём плюс 13—19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20—26°С.

У Мінску 4 мая воблачна. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 16—18°С.

У наступныя двое сутак, 5—6 мая, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 5 мая на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С,

днём плюс 10—17°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 13 —15°С, днём плюс 18—25°С.

6 мая ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходняй чвэрці 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°С,

днём плюс 10—17°С; па поўдні ноччу плюс 9—13°С, днём плюс 18—25°С.

У Мінску 5 мая воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 10—12°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?