Уладзімір Ліпскі нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна. Выпускнік Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці і журфака БДУ. Працаваў у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты «Чырвоны сцяг».

Вядомы Уладзімір Ліпскі найперш сваімі творамі для дзяцей, а таксама працай у часопісе «Вясёлка», які рэдагуе з 1978 года. Узначальвае таксама Беларускі дзіцячы фонд. Яго намаганнямі быў створаны ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі ў Калінкавіцкім раёне.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Першы беларускі пісьменнік, які атрымаў расійскую прэмію імя Аляксандра Грына. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Аўтар кніг «Знайдзі сябе», «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска», «Вясёлая азбука» і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?