Папулярны брытанскі рок‑спявак, кампазітар, піяніст Элтан Джон выступіць у Мінску з канцэртам.

Пра гэта паведаміў беларускі піяніст Расціслаў Крымер. Арганізатарам канцэрту з’яўляецца нагенцтва «Беларт прадакшн энд энтертеймент».

Расціслаў Крымер запрасіў сэра Элтана Джона выступіць у беларускай сталіцы падчас адной урачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане.

Днямі Мінск наведаў менеджэр брытанскага музыканта. Ён пазнаёміўся з горадам,

агледзеў «Мінск‑Арэну», дзе 26 чэрвеня і пройдзе канцэрт.

Паводле Крымера, сэр Элтан Джон выканае ўсе свае самыя вядомыя хіты за 40‑гадовую кар’еру.

Мінімальны кошт білета на канцэрт брытанскай знакамітасці будзе складаць 140 тысяч рублёў.

Паводле Р. Крымера, «гэта цалкам бюджэтны варыянт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?