На Плошчы Перамогі адбываліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 65-годдзя Перамогі. Дзеля гэтага быў перакрыты рух на адрэзку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова. Не пускалі на станцыю метро «Плошча Перамогі». Трапіць на саму плошчу можна было толькі прайшоўшы праз металашукальнікі.

Праз перакрыцце ўчастка праспекта ўтварыліся гіганцкія заторы. Так, адзін з затораў дасягнуў пачатку вуліцы Чкалава. Скапленне транспарту назіралася і на вуліцы Казлова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?