Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.
Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?
Рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў: «На мой погляд, сцэнар вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі мае сэнс, калі палітычныя суб’екты з’яўляюцца рэальнымі суб’ектамі гульні на палітычным полі. У мяне існуюць сумневы на гэты конт.
Рада інтэлігенцыі, АДС... Ці яны ўплываюць на палітычныя працэсы? Гэта вялікае пытанне. У апошнія гады мы сталі сведкамі таго, што палітычныя партыі і рухі ператварыліся ў грамадскія ініцыятывы, аб’яднанні, якія не могуць уплываць на палітычны працэс.
У выніку сцэнар абірання адзінага кандыдата ад такіх груповак непераканаўчы. Гэта не забяспечыць патрэбнага выніку.
Для мяне больш істотнымі з’яўляюцца кандыдаты, якія арыентуюцца на праеўрапейскія вартасці і ідэалы, на незалежнасць Беларусі. Гэтаму найбольш адпавядае БНБ, А.Мілінкевіч.
Неабходнасці вылучаць адзінага кандыдата ад усіх сілаў я не бачу. Вылучаць, ці не – гэта ў любым выпадку будзе мець збольшага толькі сімвалічны сэнс».
Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.