Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 12 траўня 2010 году, у 17.00, у межах мінскага фотасалона на Фотафоруме-2010 (вул. Я. Купалы, 27). Там жа будзе працаваць выстава лепшых работ, ацэненых на конкурсе.

Удзел у конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2010» прынялі 96 беларускіх фатографаў, якія працуюць на пастаяннай аснове ў нацыянальных і замежных СМІ. На конкурс было даслана больш за 1200 прац — адзіночных здымкаў і серый, якія падзяліліся па рубрыках «Навіны», «Людзі ў навінах», «Паўсядзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Гламур, рэклама».

Арганізатарамі конкурсу выступілі прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з розных краін, у тым ліку штатныя супрацоўнікі вядучых сусветных агенцтваў — Associated Press, Agence France-Presse.

Нагадаем, што ў шорт-ліст лепшых здымкаў трапілі працы фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?