Справа па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) распачата Жабінкаўскім раённым аддзелам унутраных спраў.

Днём 9 мая ў міліцыю сталі паступаць скаргі ад грамадзян. Усе яны былі сведкамі таго,

як трое маладых людзей, пасажыраў мікрааўтобуса «Фольксваген ЛТ‑28», які праязджаў па вуліцы Кірава горада Жабінкі, дэманстравалі праз адчыненыя бакавыя дзверы і вокны аголеныя заднія часткі свайго цела.

Аўтамабіль быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. У ім знаходзілася восем пасажыраў, якія вярталіся ў Брэст пасля адпачынку на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Трое маладых хуліганаў 22—23 гадоў былі п`яныя.

Па ўказаным артыкуле ім пагражае некалькі месяцаў арышту, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў. З хуліганаў узятая падпіска аб нявыездзе.

Маладыя людзі сцвярджаюць, што іх дэманстрацыя была прызначана для сяброў, якія нібыта ехалі ў іншай машыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?