9 мая ў 20.10 на дарозе паблізу вёскі Ананчыцы Салігорскага раёна 22‑гадовы малады чалавек, кіруючы матацыклам «МТ», учыніў наезд на каня, які выбег на праезную частку ў непасрэднай блізкасці перад транспартным сродкам.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ конь і матацыкліст загінулі. А 21‑гадовая мясцовая жыхарка, якая ехала з маладым чалавекам і якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?