Ілюстрацыйнае фота, газета.ру
У Мінск прыбываюць эксперты Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Афіцыйна праца пачнецца заўтра і завершыцца 25 мая. Паведамляецца, што падчас перамоваў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў будуць закранутыя пытанні сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, грашова‑крэдытнай і падатковай палітыкі. Гэтаксама будзе перагледжаны макраэканамічны прагноз для Беларусі, абмеркаваны рэжым валютнага курсу.

Раней беларускія ўлады заяўлялі пра магчымасць абмеркавання новай крэдытнай праграмы. Аднак у інтэрв’ю агенцтву «Рэйтэр» 4 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытавання на тле ажыўлення эканомікі, але разлічвае на кансультацыі спецыялістаў фонду па эканамічнай палітыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?