Консульства Балгарыі паведаміла 8 мая турфірмам, што кошт візаў для дзяцей з 6 да 12 гадоў будзе складаць 35 еўра. Дзеці векам да 6 гадоў атрымліваюць бясплатныя візы.
Да гэтага заяўлялася, што палегчанага рэжыму з Балгарыяй не будзе, і дзецям узростам за 6 гадоў давядзецца плаціць усе 60 еўра.





