Пра гэта заявіў у Хельсінкі міністр замежных спраў Аляксандр Стуб на прэс‑канфэрэнцыі, якая прысвячалася публікацыі «Асноўных палітычных лініяў Фінляндыі ў дачыненні да Ўсходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі».

Міністр Стуб сказаў: «Мінск знаходзіцца ўсяго толькі за 800 кіламетраў ад Хельсінкі. Існуе вялікі эканамічны патэнцыял, які мы спрабуем скарыстаць як найпаўней».

На сённяшні дзень інтарэсы Фінляндыі ў Беларусі прадстаўляе амбасада ў Літве. Яе кіраўнік Мар’я‑Ліза Кільюнен адначасова выконвае абавязкі і амбасадаркі ў Беларусі па сумяшчальніцтве. А амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын акрэдытаваны ў Хельсінкі як амбасадар у Фінляндыі па сумяшчальніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?