Загад пра стварэнне аргкамітэту па падрыхтоўцы чарговага Ўсебеларускага сходу змешчаны ў распараджэнні №150рп ад 11 траўня 2010 года. Як паведамляе АФН, кіраваць аргкамітэтам прызначаныя кіраўнік Адміністрацыі Уладзімір Макей і прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі.
Аляксандр Лукашэнка даручыў ім да 1 ліпеня 2010 года падрыхтаваць прапановы па даце правядзення сходу і колькасці яго ўдзельнікаў. Выказваецца меркаванне, што па выніках сходу будзе дадзены афіцыйны старт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.





