Інтэрнэт-крамы растуць як грыбы пасля дажджу. Прыемна, што сярод іх ёсць і кнігарні з выключна беларускімі кнігамі, музыкай і відэа таксама.
Новы рэсурс — knihi.by — дазволіць хутка і проста набыць амаль любую кнігу на беларускай мове.
«Мы робім акцэнт на беларускамоўнай прадукцыі з уласных перакананняў. Гэтая ніша яшчэ амаль не занятая. У нас амаль выключна беларускамоўны асартымент. Выключэнне робім толькі для тых кніг, якія маюць дачыненне да Беларусі, нашай гісторыі і культуры. Інтэрнэт — гэта добрае выйсце для тых, хто жадае сэканоміць час. Часам здабыць патрэбную кнігу бывае складана, а дзякуючы нашай краме шмат праблем знікае», — распавялі «НН» адміністратары сайта.





