Лідэр брытанскай кансерватыўнай партыі Дэвід Кэмеран узначаліў урад Вялікабрытаніі пасля прызначэння яго на пасаду Каралевай Елізаветай II.
У аўторак брытанскі прэм’ер Гордан Браун заявіў, што сыходзіць з пасады лідэра Лейбарысцкай партыі і адмаўляецца ад дэпутацкага мандата, а таксама падае прашэнне пра адстаўку Каралеве.
Новы ўрад утворыць кааліцыя кансерватараў і ліберал-дэмакратаў. Гэта будзе першы ўрад з удзелам лібералаў за 70 гадоў.





