Прэзентацыя кнігі Надзеі Дземідовіч «Мы марылі дома спаткацца» адбудзецца 12 мая на сядзібе БНФ а 18.00.

Надзея Раманаўна Дземідовіч — адна з найстарэйшых удзельніц беларускага руху, вязень ГУЛАГу. Упершыню пад агульнай вокладкай сабраны драматычны досвед нескаронай і нязломнай жанчыны, пераказаны паэтычнай мовай.

Надзея Дземідовіч нарадзілася ў 1927 на Слонімшчыне. З восені 1941 вучылася ў Слонімскай беларускай прагімназіі. Сяброўка СБМ. У снежні 1944 пад час масавых арыштаў сябраў СБМ у Слоніме перайшла на нелегальнае становішча. Арыштавана ў Казахстане ў 1949 годзе. У баранавіцкай турме яе жорстка катавалі. Была асуджана на 25 гадоў лягероў. Удзельніца Кенгірскага паўстаньн вязняў 16.05‑26.06.1954 года. Вызвалілася з ГУЛАГу ў 1956 годзе.

Аўтарка кнігаў «Век так ня будзе» (2002г.), «Успаміны сэрца майго» (2006г.).

У прэзентацыі таксама прымуць ўдзел іншыя былыя вязні сталінскіх лагераў, а таксама рэжысёр Валер Мазынскі, мастак Алесь Пушкін, пэдагог Людміла Майсеня, рэдактары кнігі Ціна Клыкоўская і Алесь Палынскі ды іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?