Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Уладзімір Арлоў: «Мяркую, што ўсе кандыдаты ў прэзідэнты цвяроза ацэньваюць шансы на перамогу і не надта імкнуцца выбіраць са сваіх шэрагаў адзінага прэтэндэнта. Бо цяпер можна толькі назапашваць нейкі палітычны досвед і капітал. Калі захочуць, то змогуць дамовіцца паміж сабой самі.

Я згодны з тымі, хто ў дадзены момант не бачыць у абранні адзінага кандыдата вялікага сэнсу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?