Толькі даведнік для абітурыентаў выдавецтва «Вышэйшая школа» дае самую дакладную інфармацыю аб уступнай кампаніі. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук.

Ён адзначыў, што выдавецтва спецыялізуецца на падрыхтоўцы літаратуры для паступаючых. У даведніку з улікам новага парадку прыёму, зацверджанага Міністэрствам адукацыі для кожнай установы адукацыі, прыведзены ўмовы паступлення ў ВНУ ў 2010 годзе, а таксама найбольш поўная інфармацыя аб навучальных установах. У выданні ёсць адрасныя звескі, звесткі пра сайт, электронную пошту, нумары тэлефонаў, спецыяльнасці, спецыялізацыі, кваліфікацыя, тэрмін і формы навучання, уступныя іспыты, конкурс, прахадны бал, арыенціровачны план прыёму і прыкладны кошт навучання. Таксама прыведзены звесткі аб формах дауніверсітэцкай падрыхтоўкі — падрыхтоўчыя аддзяленні і курсы. Патрэбную для сябе інфармацыю знойдуць і тыя, хто хоча атрымаць другую вышэйшую адукацыю.

Аляксандр Жук падкрэсліў, што даведнікі для паступаючых іншых выдавецтваў могуць змяшчаць недакладную інфармацыю аб прыёме на 2010 год, бо многія выдавецтвы ставяць перад сабой мэту першыя выдаць даведнікі і зарабіць на гэтым грошы. Часта яны публікуюць не звераную з навучальнай установай інфармацыю (парадак прыёму за папярэдні год аўтаматычна пераносіцца на гэты год).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?