Цяжкі рок страціў аднаго са сваіх самых палымяных трыбунаў і харызматычных лідэраў. Рональд Джэймс Панавода, вядомы як хард-рок-спявак Дыа, уладальнік магутнага вакалу і аўтар металічных баладаў пра бясконцае змаганне Дабра і Ліха, памёр учора на 68 годзе жыцця. Паўгода ён пакутаваў на рак страўніка, які выявілі лекары падчас туру апошняй рэінкарнацыі легендарнага Black Sabbath — Heaven And Hell.

Дыа (1942-2010), што нарадзіўся ў італьяна-амерыканскай сям’і, змяніў шмат гуртоў, перш чым дастаў сваю першую папулярнасць у 1975 годзе з гуртам Rainbow. Rainbow стварыў адзін з найвядомых рок-гітарыстаў планеты Рычы Блэкмар. Потым Дыа замясціў Озі Озбарна ў Black Sabbath, каб запісаць, можа быць, адзін з найлепшых альбомаў хэві-металу «Heaven And Hell» (1980). Ягоныя сыходы і вяртанні ў Black Sabbath, а таксама творчае спаборніцтва з Озі Озбарнам нарадзілі безліч спрэчак сярод шанавальнікаў, хто — Озі Озбарн ці Дыа — перадае сапраўдны стыль гурту і дух новага стылю. Пытанне выявілася рытарычным, бо з цягам часу стала зразумела, што абодва творцы заслугоўваюць называцца стваральнікамі і заканадаўцамі стылю «цяжкі рок», людзьмі, якія наўпрост спрычыніліся да росквіту «металу» ў 80-ыя гады.

Большасць песняў Дыа круцяцца вакол змагання Дабром са Ліхам, хаця ён сам лічыцца адным з найвялікшых папулярызатараў жэсту «каза» або «шатанскіх рагоў» — сімвала цяжкага, а цяпер і звычайнага, року. Хаця сам Дыа цвердзіў, што такі знак рабіла ягоная бабуля супраць сурокаў. Дыа таксама прасоўваў тэматыку Сярэднявечча, якая гучала ў яго песнях «Neon Knights» і «Killing The Dragon».

Дыа меў уласную паспяховую кар’еру з аднайменным гуртам. Апошнія колькі гадоў сваёй дзейнасці Дыа прысвяціў камандзе Heaven and Hell, які злучыў колішніх удзельнікаў легендарнага Black Sabbath. У мінулым годзе збольшага 60-гадовыя рокеры, прыгадаўшы маладосць, выпусцілі паспяховую кружэлку The Devil We Know. Увосень падчас чарговага турнэ з Heaven and Hell лекары выявілі ў Дыа рак страўніка, і пасля паўгадовага змагання, поўнага супярэчлівых паведамленняў пра стан здароўя, учора нядзельным ранкам у ракавым цэнтры Лос-Анджелеса, Діё па словах жонкі, «ціхамірна пайшоў у іншы свет».

Глядзець яшчэ: Дыа са сваёй вядомай песняй Holy Driver

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?