У сталіцы пры перасячэнні Мінскай кальцавой аўтадарогі загінуў веласіпедыст, паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

 Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Трагедыя адбылася 16 мая прыкладна ў 16.15. Мужчына 1976 года нараджэння на аўтамабілі «Крайслер Таун Кантры», рухаючыся па МКАД з боку Ігуменскага тракту ў напрамку Партызанскага праспекта, учыніў наезд на мужчыну 1941 года нараджэння, які перасякаў кальцавую на ровары.

Ад атрыманых траўмаў раварыст памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?