Квіткі на фестываль Be2gether зноў паменшылі ў коштах.

Пры набыцці чатырох і больш квіткоў, іх кошт складзе 185 тысяч рублёў. Такая прапанова дзейнічае ў касе канцэртнай залы «Мінск», у бары «Малако» (галерэя «Ў»), у распаўсюднікаў на плошчы Якуба Коласа.

Раней зменшыўся кошт квіткоў для студэнтаў. Ён складае 200 тысяч рублёў (пры наяўнасці студэнцкага білета), для ўсіх астатніх — 250 тысяч.

Пры наяўнасці квітка літоўская віза выдаецца бясплатна. Для падачы дакументаў у амбасаду кожны квіток трэба папярэдне зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязнасці аб атрыманні візы чытайце на www.b2g.soundline.by.

Be2gether — транспамежны рок-фестываль, які пройдзе з 25 па 27 чэрвеня ля літоўскага замка XVI ст Нарвілішкі. Сёлета на ім выступяць Skunk Anansie (Вялікабрытанія), Empire Of The Sun (Аўстралія), «Гайдамаки» (Украіна) і іншыя. Беларускі бок прадставяць Лявон Вольскі і Open Space.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?