Аляксандр Лукашэнка 17 мая падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 40 чалавек.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімір Зіноўскі. Ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені — камандзір воінскай часці 7434 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік Сяргей Краўчэня.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны муляр будаўнічага ўпраўлення нумар 256 ААТ «МАПІД» Фёдар Русак. Ордэнам Францыска Скарыны — прафесар кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Міхаіл Солапаў.

Шэраг грамадзян удастоены медалёў «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадзянскага парадку», «За працоўныя заслугі».

Гэтым жа ўказам галоўнаму канструктару замежнага прыватнага ўнітарнага вытворча‑гандлёвага прадпрыемства «Медпрамінвест» кампаніі «СУРМЕКС Сп.зо.о.» Мікалаю Старавераву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь», начальніку Дзяржаўнага экспертна‑крыміналістычнага цэнтра МУС палкоўніку міліцыі Уладзіміру Аўсяннікаву — «Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», трэнеру‑выкладчыку Барысаўскай комплекснай дзіцяча‑юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў Артуру Быкаву — званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?