Графік павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду на 2010 год будзе скарэктаваны, каб да канца года забяспечыць паскораны рост заробкаў. Паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Пётр Грушнік 19 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду

неабходнае для выканання пастаўленай задачы забяспечыць да канца года сярэднямесячную заработную плату ў 500 даляраў, у тым ліку ў бюджэтнай сферы — 405 далараў.

Графік павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду быў зацверджаны Мінпрацы, Мінфінам і Мінэканомікі і прадугледжваў рост нарматыва 1 красавіка, 1 верасня і 1 лістапада 2010 года. Аднак эканамічныя магчымасці дзяржавы не дазволілі рэалізаваць графік, паведаміў Грушнік.

Паводле яго слоў, сёння прапрацоўваюцца іншыя варыянты павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду. Ва ўстаноўленым парадку яны будуць пададзены ўраду, паведаміў чыноўнік.

Першы намеснік міністра не змог назваць канкрэтныя тэрміны павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду. Разам з тым ён заявіў, што яна гарантавана ўзрасце. «Тарыфная стаўка першага разраду ў любой сітуацыі будзе павышана — з сённяшняга, заўтрашняга, паслязаўтрашняга дня. Яна будзе ўдакладняцца за кошт зваротнага ліку, каб выйсці на тыя паказчыкі, якія сёння ў нас даведзены», — заключыў Грушнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?