Брытансківіцэ-прэм ’ер Нік Клег абвясціў рэферэндум па пытанні рэформы выбарчай сістэмы і абмежаванні апарата кантролю.
Крыху больш за тыдзень таму, пасля ўтварэння кааліцыі кансерватараў і
Паводле словаў Клега, прапанаваныя змены супастаўныя з вялікай рэформай 1832 г., калі выбарчыя правы былі значна пашыраныя на вялікую колькасць грамадзянаў, у той час як раней імі карысталіся толькі арыстакратыя і землеўладальнікі.
— Урад зробіць так, што дзяржава будзе мець значна менш кантролю над вамі, а вы займееце больш кантролю над дзяржавай, —сказаў Клегг. Паводле газеты The Independent, можна гаварыць пра «пераварот ва ўладзе».
Клег сказаў, што Палата абшчынаў займее акрэслены тэрмін склікання, які складзе 5 гадоў, а прэм’
Паводле Клега, урад мае намер даць грамадзянам права здымаць чальца парламента ад іх выбарчай акругі, калі ён здзейсніць сур’ёзнае правапарушэнне, а таксама абяцае перагляд Крымінальнага кодэкса, скарачэнне спісу злачынстваў, скасаванне абмежаванняў у дачыненні да права на дэманстрацыі.
Віцэ-прэм ’ер паведаміў таксама пра абмежаванне створанага за апошнія 13 гадоў апарату кантролю і назірання за грамадзянамі. «Адабранне ў людзей іх свабоды не зрабіла вуліцы бяспечнейшымі», — сказаў Клегг.
Урад таксама хоча адмовіцца ад пасведчанняў асобы і біяметрычных пашпартоў другога пакалення і ліквідаваць базы дадзеных ContactPoint, якія змяшчаюць падрабязную інфармацыю пра больш чым 11 мільёнаў непаўналетніх, што жывуць у Англіі.
Клег паабяцаў, што ўрад будзе змяняць на карысць грамадзян правілы захоўвання электроннай пошты (кантроль за інтэрнэтам быў наладжаны на хвалі барацьбы з тэрарызмам) і запісаў з камераў, усталяваных на вуліцах, — дзякуючы лейбарыстам у Вялікабрытаніі іх больш за ўсё ў свеце — больш за 4,2 мільёна, або адна на 14 грамадзян.