СМІ суседняй дзяржавы нарэшце адрэагавалі на арышт лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева.

Уплывовы «Коммерсант», які належыць «Газпрому», ва ўчарашнім і сённяшнім нумарах змясціў даволі вялікія артыкулы, прысвечаныя ператрусам у дэмакратычных актывістаў з кампаніі «Гавары праўду». Першы з іх — «Белорусские власти ответили на «Говори правду» — прысвечаны падрабязнаму апісанню дзеянняў беларускіх уладаў, ператрусам і самой дзейнасці грамадзянскай кампаніі, а другі — «За «Говори правду» сказала Европа» — рэакцыі Еўрапарламента па падзеі 18-га траўня.

Цікава, што незалежная і ліберальная Газета.ru толькі паведаміла аб ператрусах і арыштах, выкарыстаўшы ў якасці крыніцы інфармацыі сайт «Хартыі 97».

Матэрыялы «Коммерсанта» могуць стаць сігналам для беларускіх уладаў. Раней вялікую цікавасць да праблем беларускіх дэмсіл праяўлялі толькі заходнія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?