Ад25-га траўня завершыцца акцыя БРСМ «Задай пытанне прэзідэнту».
Паводле правілаў акцыі, змест пытанняў спачатку маюць вывучыць актывісты БРСМ, і ўжо толькі пасля гэтага яны трапяць у Адміністрацыю прэзідэнта.
«НН» датэлефанавалася да ЦК БРСМ, каб высветліць падрабязнасці правядзення акцыі.
«Канешне ж, мы не будзем перадаваць усе лісты ў адміністрацыю. Толькі частку»,— паведаміла суразмоўца, якая пажадала застацца невядомай. І дадала, што пакуль у ЦК БРСМ не ведаюць, калі змогуць накіраваць пытанні навучэнцаў школ і ВНУ краіны прэзідэнту. «Вы ж разумееце, нам патрэбен час, каб апрацаваць усе лісты. Іх, напэўна, будзе шмат», — адзначыла супрацоўніца ЦК БРСМ ў размове з «НН».





