Паведамілі ва ўпраўленні цэнавой палітыкі Мінгарвыканкама.

Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама №1007 ад 29 красавіка 2010 года, апублікаваным 20 мая ў газеце «Минский курьер»,

кошт праезду ў маршрутных таксі на адлегласць да 10 км складае 1.750 рублёў, звыш 10 км — 2.250 рублёў.

Папярэдняе павышэнне кошту паслуг маршрутных таксі было 5 лістапада 2008 года. Тады была ўстаноўлена гранічная цана — 1.850 рублёў.

Спецыялісты звязваюць павышэнне тарыфаў з ростам цэн на бензін і запчасткі.

Сёння ў Мінску сетка маршрутных таксі складаецца з 91 маршрута. Гэты від транспарту ахоплівае не толькі сталіцу, але і прыгарад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?