Падчас таварыскіх матчаў перад нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе стаяць дзве мэты: дасягнуць добрага выніку і паглядзець, наколькі адпавядае высокаму ўзроўню гульня маладых футбалістаў.

Пра гэта заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге 21 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

27 і 30 мая Беларусь згуляе ў Аўстрыі супраць Гандураса і Паўднёвай Карэі, 2 чэрвеня ў Мінску — супраць Швецыі.

«Мы з цікавасцю чакаем, як Беларусь згуляе з двума ўдзельнікамі чэмпіянату свету — 2010 і імянітай камандай Швецыі», — сказаў Штанге.

Ён паведаміў, што для ўдзелу ў гульнях запрошаны 21 гулец. Па аб’ектыўных прычынах не змогуць згуляць Цімафей Калачоў, Аляксандр і Вячаслаў Глеб, Віталь Кутузаў, Леанід Ковель.

Штанге адзначыў, што ў камандзе навічкоў няма. »У верасні пачынаецца новая кваліфікацыя да чэмпіянату Еўропы — 2012, да якой мы падыходзім са стабільнай камандай. У яе ёсць твар. Але адзін‑два кампаненты да гульні неабходна дадаць. У прыватнасці, мы будзем адпрацоўваць навыкі хуткай контратакі, а таксама хочам якасна палепшыць апошні пас», — сказаў ён.

Летам Беларусь правядзе яшчэ адзін двухдзённы збор. У яго рамках на 11 жніўня запланаваны выязны таварыскі матч са зборнай Літвы.

3 верасня беларуская футбольная зборная ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы — 2012 згуляе на выездзе са зборнай Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?