Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 21 мая не змяніўся і склаў 2.995 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 13 млн. 677 тыс. (попыт — 13 млн. 677 тыс., прапанова — 12 млн. 709 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,96 рубля да 96,43 рубля. Аб’ём здзелак склаў 434 млн. 422 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 430 млн. 592 тыс., прапанова — 434 млн. 424 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 27 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 8 млн. 220 тыс. (попыт — 8 млн. 379 тыс., прапанова — 4 млн. 506 тыс.), а курс вырас на 30 рублёў да адзнакі 3.747 рублёў за еўра.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,06% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.026,76 рубля супраць 1.027,35 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,92%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 4,61%, да расійскага рубля знізіўся на 1,87%, да еўра — умацаваўся на 8,72%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?