Беларусь, Расея і Казахстан у часе перамоваў у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу не змаглі канчаткова ўзгадніць шэраг адчувальных для эканомік трох краінаў пазыцый у Мытным зьвязе.

«Мы дамовіліся, што ёсьць шэраг адчувальных пазыцый для эканомік краінаў Мытнага зьвязу, якія вымагаюць дадатковага ўзгадненьня», заявіў журналістам у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі.

Ён удакладніў, што бакі дасягнулі дамоўленасьці пра тое, што «цягам наступных двух тыдняў экспэрты мусяць дакласьці пра збліжэньне пазыцый». «Пакуль, да жалю, экспэрты ня зблізіліся», канстатаваў Сідорскі.

Адным з пытаньняў, па якім не ўдалося знайсьці кампраміс, прэм’ер назваў пытаньне спагнаньня мытаў на нафту й нафтапрадукты пры пастаўцы іх з Расеі і ў Беларусь, паведамляе Інтэрфакс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?