Галоўны трэнер «Інтэра» Жазэ Маўрынью пасля фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў з «Баварыяй»(2:0) пацвердзіў, што верагоднасць яго сыходу ў мадрыдскі «Рэал» вельмі высокая,

а таксама вылучыў гульню галкіпера Жуліу Сезара, а таксама форварда Дыега Міліта, які забіў два мячы, і Самюэля Это'О ды назваў «Інтэр» вялікай сям’ёй.

«Сёння мне сумна, але трэба пастарацца стрымліваць эмоцыі. Сёння мы здзейснілі гісторыю, бо «Інтэр» ніколі не будзе такім, як раней. У працэнтных адносінах верагоднасці таго, што я сыйду вышэйшая, чым тое, што застануся. Але калі я памяняю каманду, мая кар’ера не зменіцца. У наступным сезоне я магу сустрэцца з «Інтэрам». І ў выпадку паездкі на «Сан-Сіра», я буду упэўнены, што прыехаў дахаты. Аднак я пакуль трэнер «Інтэра», а не «Рэала», і вельмі ганаруся гэтым. (…)

Нямногім трэнерам удавалася выйграць Лігу чэмпіёнаў, яшчэ меншай колькасці ўдавалася зрабіць гэта двойчы.

Я ж магу выйграць у трэці, чацверты і ў пяты раз, але не думаю, што адчуванні ад перамогі моцна зменяцца.

Сёння я вельмі задаволены і шчаслівы, і калі сыйду, то мне будзе вельмі сумна», – сказаў Маўрынью, які стаў трэцім трэнерам у гісторыі, што выйграў Лігу чэмпіёнаў двойчы з рознымі камандамі (таксама Эрнст Хапель - «Феенорд», «Гамбург», Отмар Хітцфельд - «Барусія» Дортмунд, «Баварыя»).

Маўрынью выйграў Лігу чэмпіёнаў з 2004 г. з партугальскім «Порту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?